Па ўсёй Беларусі праблемы з інтэрнэтам і доступам да сайтаў
Тым часам па ўсёй Беларусі ўзнікаюць праблемы з інтэрнэтам. Паведамленні пра гэта з’явіліся ў сацыяльных сетках. Праблемы назіраюцца і ў Менску: многія карыстальнікі паведамляюць пра зніжэнне хуткасці інтэрнэта.
Узнікаюць праблемы з доступам да Telegram, YouTube. Недаступны сайт незалежнага назірання Zubr.in ды Беларускай асацыяцыі журналістаў, – кажа намеснік саршыні БАЖ – Барыс Гарэцкі:
– З самай раніцы сёння па ўсёй Беларусі назіраюцца праблемы з доступам да сайтаў недзяржаўных медыяў і розных іншых рэсурсаў: сацыяльных сетак, сайта БАЖ. Відавочна, што гэтыя меры прадпрымаюцца нейкімі структурамі ў сувязі в выбарамі. Мы зафіксавалі ўжо напэўна некалькі дзясяткаў сайтаў, да якіх няма доступу. І раім усім чытачам і ўсім рэдактарам карыстацца проксі-серверамі альбо проста ўсталёўваць браўзер Опера , у якім ёсць магчымасць VPN-злучэння.
Магчыма, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі патлумачыць, у чым прычына. Некаторыя СМІ ўжо накіравалі запыты наконт сітуацыі з інтэрнэтам.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя