Па якіх пытаннях берасцейцы найчасцей звяртаюцца да праваабаронцаў?
Больш за 150 чалавек звярнулася па дапамогу ў Берасці ў праваабарончы цэнтр “Вясна”. Большасць з іх прыйшла на асабісты прыём, яшчэ частка атрымлівала кансультацыі па тэлефоне. У асноўным, гэта пытанні, звязаныя з правядзеннем масавых мерапрыемстваў і рэалізацыяй права на свабоду слова, распавёў Уладзімір Вялічкін:
– Зменаў у плане парушэння правоў чалавека няма: усё як было, так і засталося. Па-ранейшаму нельга праводзіць масавыя мерапрыемствы. За гэта не толькі караюць у судзе, але і прэвентыўна могуць затрымаць, і гэта таксама скончыца ў судзе. Таксама ёсць праблема са свабодай слова. І за тое, што інтэрв’ю даў, і за тое, што інтэрв’ю ўзяў. То бок, у гэтай сітуацыі найбольш церпяць журналісты.
Як адзначыў Уладзімір Вялічкін, суд выйграць фактычна немагчыма. Добрым вынікам можна лічыць нават спыненне справы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
