Пачалася рэгістрацыйная кампанія на цэнтралізаванае тэставанне
У Беларусі пачалася рэгістрацыйная кампанія на цэнтралізаванае тэставанне па вучэбных прадметах для паступлення ў ВНУ ды сярэдне-спецыяльныя вучэбныя ўстановы краіны. Рэгістрацыя працягнецца па 1 чэрвеня.
Галоўнае, каб абітурыент не забыўся на аплату тэставання, – адзначае сябра рэгістрацыйнай камісіі Ганна Колб:
– Працэс рэгістрацыі лічыцца завершаным толькі пасля таго, як была выканана аплата і абітурыент атрымаў пропуск для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні. Калі гэтыя дзеянні не будуць выкананы, то толькі падача заявы не лічыцца рэгістрацыяй, абітурыент будзе адсутнічаць у спісах.
Першае цэнтралізаванае тэставанне абітурыенты сёлета будуць здаваць 11 чэрвеня – гэта беларуская мова. А вось апошнім будзе іспыт па сусветнай гісторыі – 1 ліпеня. Таксама ў ліпені прадугледжаны 3 дадатковыя дні для тых, хто з-за сур’ёзных чыннікаў не змог трапіць на ЦТ у асноўны дзень.
Беларускае Радыё Рацыя