Пачалі судзіць палітзняволеную Аляксандру Каско



Палітзняволеную Аляксандру Каско, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы, пачалі судзіць 27 лістапада. 

Жыхарку Пружанскага раёна затрымалі 9 лютага па вяртанні з Польшчы. Аляксандру абвінавачваюць паводле 8 артыкулаў Крымінальнага кодэкса: (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак); (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім); (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); (паклёп на Лукашэнку і абраза Лукашэнкі);(абраза прадстаўніка ўлады); і (абраза суддзі). 

12 верасня КДБ унёс Аляксандру ў „спіс тэрарыстаў”. Суд над ёй распачаўся 27 лістапада ў Гарадзенскім абласным судзе. Справу раглядае суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Беларускае Радыё Рацыя