Пачатая крымінальная справа па факце інцыдэнту ў клубе Crazy Horse
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле “асабліва злоснае хуліганства” па факце інцыдэнту ў клубе Crazy Horse, дзе падчас вечарынкі распылілі пярцовы газ.
Паводле інфармацыі ведамства, асобу падазраванага ўстанавілі вельмі хутка. Ім аказаўся 17-гадовы навучэнец адной са сталічных школ. Яго ўжо затрымалі міліцыянты. Падчас допыту ён так і не здолеў растлумачыць прычыны свайго ўчынку.
У выніку супрацьпраўных дзеянняў затрыманага пацярпелі чатыры непаўналетнія дзяўчыны. Цяпер яны знаходзяцца ў лякарні.
Інцыдэнт адбыўся 16 студзеня ўвечары каля 19-ай. Калі юнак распыліў пярцовы балончык у клубе, у прысутных пачалі слязіцца вочы, вечарынку спынілі.
Беларускае Радыё Рацыя