Пачаў працу геапартал еўрарэгіёна “Буг”



Інфармацыю пра культурную спадчыну, ахову здароўя, інфраструктуру Берасцейскай вобласці, Люблінскага ваяводства і Валынскай вобласці цяпер можна атрымаць на геапартале еўрарэгіёна “Буг”.

«ГІС праз мяжу» – першы інвестыцыйны праект Аб’яднання органаў самакіравання еўрарэгіёна „Буг”, які рэалізуецца ў межах польска-беларуска-ўкраінскага партнёрства па праграме транспамежнай супрацы «Польшча – Беларусь – Украіна».

Адзін з галоўных каардынатараў праекта з беларускага боку Аляксандр Івачоў распавёў пра асноўныя мэты партала:

– Асноўныя мэты геапартала – гэта стварэнне адзінай транспамежнай платформы кіравання і самакіравання ў еўрарэгіёне «Буг». Гэты геапартал уяўляе сабой магутны інфармацыйны партал, насычаны рознымі пластамі: тут інвестыцыі, гасціннасць, ахова здароўя, адукацыя і г.д. Гэта пласты, якія павінны быць даступныя практычна ўсім грамадзянам нашага рэгіёна.

Геаграфічная інфармацыйная сістэма (ГІС) – гэта сістэма збору, захоўвання, аналізу і графічнай візуалізацыі прасторавых дадзеных і звязанай з імі інфармацыі пра неабходныя аб’екты.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота virtual.brest.by