Пачаўся новы сезон упарадкавання старажытных пінскіх могілак
Пачынаецца чарговы сезон працаў па ўпарадкаванні старажытных пінскіх могілак. Акцыю дзявяты год запар ладзяць прадстаўнікі грамадскасці, якія намагаюцца захаваць рэшткі пінскага некропалю. Менавіта так называе гісторык-краязнаўца Эдуард Злобін старажытныя могілкі, бо тут спачылі знакавыя асобы, як для гісторыі Беларусі і Польшчы, так у цэлым для Усходняй Еўропы.
З тысяч пахаванняў да нашых дзён захаваліся некалькі соцень, якія патрабуюць дагляду:
– Калі наведаць любую частку захаваўшыхся да нашых дзён могілак, то можна знайсці пахаванні вельмі вядомых людзей, як для гісторыі самога горада, так і для гісторыі края, нават сусветнай гісторыі. На колькі памятаю архіўнаю статыстыку, якая рабілася ў 30-х гадах, тады налічвалася каля 4000 пахаванняў. Апошні раз калі падлічвалі, іх было каля пяцісот.
Улетку 2007-га году гарадскія камунальныя службы, праводзячы планавую высечку дрэў, пашкодзілі каля 30-ці надмагілляў, гэты інцыдэнт стаў пачаткам акцый па ўпарадкаванні.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя