На кватэры вакаліста гурта Dzieciuki Алеся Дзянісава адбыўся ператрус



Міліцыянты сышлі з кватэры Алеся Дзянісава. Яны забралі 4 мабільныя тэлефоны і 2 ноўтбукі. Сам Дзянісаў у гэты момант адсутнічаў у кватэры – ён быў за горадам. У яго дачкі, якая знаходзілася ў хаце падчас вобшуку, міліцыянты пыталі, ці ведае яна іншых гарадзенскіх журналістаў – Аляксея Кайрыса і Андрэя Мялешку. Крыніца: @bajby

***

Пачаўся ператрус у вакаліста гурта Dzieciuki і незалежнага журналіста Алеся Дзянісава.

Супрацоўнікі міліцыі ўвайшлі да яго ў кватэру, паведамляе @belsat

Дома толькі дачка, забіраюць ейны смартфон, паведамляе БАЖ.

Жонка цяпер на працы. А Алесь Дзянісаў не ў горадзе.

Агляд праходзіць у межах той жа праверкі, што і ў Яна Романа. Паведамлялася, што Роман аплаціў пару штрафаў па адміністрацыйных справах.

Беларускае Радыё Рацыя