Пачаўся першы суд па крымінальнай справе аб шэсці ў Курапаты



У Менску пачаўся першы суд па крымінальнай справе аб шэсці ў Курапаты, дзе падазраваным стаў 231 чалавек. Суд Першамайскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы супраць 47-гадовага Міхаіла Глухоўскага.

Міхаіл Глухоўскі ў судзе. Фота: spring96.org  

Яго судзяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і абвінавачваюць у перакрыцці дарогі каля парку Чалюскінцаў на маршы 1 лістапада, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

 Міхаіл Глухоўскі на Маршы. Фота: sk.gov.by  

1 лістапада ў Мінску адбыўся Марш супраць тэрору. Яго ўдзельнікі прайшлі ад станцыі метро „Парк Чалюскінцаў” да ўрочышча Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Сілавікі перашкаджалі руху калон, выстаўляючы заслоны і выкарыстоўваючы спецсродкі. Паводле звестак праваабаронцаў, было затрымана не менш як 286 чалавек.

На наступны дзень Следчы камітэт паведаміў, што распачатая крымінальная справа „па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх. Падазраваным па ёй быў прызнаны 231 чалавек.

 Беларускае Радыё Рацыя