Пачаўся працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча



У менскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) пачаўся працэс беатыфікацыі альбо прызнання святым фундатара Чырвонага касцёла Эдварда Вайніловіча — грамадскага і культурнага дзеяча.

edward_woynillowicz_w_fatelu

Дзесяць гадоў таму намаганнямі настаяцеля касцёла ксяндза Уладзіслава Завальнюка парэшткі Эдварда Вайніловіча былі перапахаваныя ў скляпеннях збудаванай фундатарам святыні.

0022c5878c1c011445799b6c3e92ef29_XL

Уладзіслаў Завальнюк таксама быў адным з ініцыятараў працэсу беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча.

10 красавіка ў Ватыкане папа Францішак абвясціў на ўвесь свет пра ўшанаванне Беларусі і беларускага народу ў асобе Эдварда Вайніловіча.

Працэс распачаў яшчэ кардынал Казімір Свёнтак зборам подпісаў у падтрымку таго, каб жыццё і дзейнасць гэтай асобы разглядалі духоўныя спэцыялісты — Кангрэгацыя да спраў святых. Вынікам гэтай працы і ёсьць тое, што Эдвард Вайніловіч абвешчаны ў Беларусі і ў Ватыкане слугою Божым.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота e.wikipedia.org