Пачаўся ціск на ўдзельнікаў “Маршу студэнтаў”



На наступны дзень пасля акцыі ўдзельніка кампаніі „студэнты супраць” выклікалі на камісію ў дэканат філфака БДУ. Тэрміновая камісія была склікана адразу пасля студэнцкай акцыі.

A1A30CEE-2924-4E6B-9AFB-F0CD2FF07B2C_cx18_cy0_cw74_mw1024_s_n_r1

„Непасрэдна пасля акцыі, мне патэлефанавала стараста групы і паведаміла, што на наступны вечар я мушу быць на камісіі”, – гаворыць студэнт Глеб Вайкуль:

– Сустрэча адбывалася даволі напружана. Я прыйшоў з юрыстам на гэту сустрэчу адпаведна артыкулу Кодэксу аб адукацыі 131 ч. 4. Яны адразу мне сказалі: „Не палітызуйце сітуацыю”, але ж на мой погляд гэта яны яе палітызуюць. Я атрымаў заўвагу дэкана, патлумачу: заўвага – гэта вуснае папярэджанне. Для мяне асноўнай задачай было не атрымаць вымову.

„Лічу, што такі вынік з’яўляецца дасягненнем салідарнасці і інфармацыі, распаўсюджанай незалежнымі СМІ”, – падсумаваў Глеб Вайкуль. Заўвага, у адрозненні ад вымовы, можа паўплываць выключна на засяленне ў інтэрнат.

На сустрэчы студэнт быў вымушаны напісаць тлумачальную запіску пра пропускі. Таксама Вайкуля, верагодна, чакае разгляд адміністратыўнага пратакола, складзенага падчас „маршу студэнтаў”.

Беларускае Радыё Рацыя