Пачаўся тыдзень супраць смяротнага пакарання
Першыя мерапрыемствы ў Віцебску. Фестываль “Рок за жыццё”. Музыкі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Выступяць: Re1ikt, Разбітае сэрца пацана, Teleport і Nizkiz.
Пра гэта паведаміў у нашым эфіры каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда”. Тыдзень супраць смяротнага пакарання – гэта штогадовая акцыя праваабаронцаў, якая нагадвае аб праблеме, – кажа Андрэй Палуда.
– Рознага кшталту мерапрыемствы праводзім. І яны не толькі на моладзь скіраваныя – прагляды фільмаў, дыскусіі, перформансы, выставы. Але калі казаць пра “Рок за жыццё”, то ў нас ёсць анлайн-трансляцыі і магчымасць не толькі паўдзельнічаць у канцэртах, але і можна будзе паглядзець і праз сацыяльныя сеткі і таксама на розных сайтах.
Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягнуць увагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя