Пачаўся збор подпісаў за наданне 25 Сакавіка статуса дзяржаўнага свята



Партыі, якія ўваходзяць у правацэнтрысцкую кааліцыю, пачалі збор подпісаў за наданне Дню абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года статуса дзяржаўнага свята, – распавёў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі на адмысловай прэс-канферэнцыі. Яна адбылася  падчас мітынгу-канцэрту ў Менску. Былі сабраны і першыя подпісы пад гэтым зваротам.

– Сённяшняе свята мы лічым толькі малой перамогай і пачаткам нацыянальнага адраджэння Беларусі. Мы пачынаем збор подпісаў за тое, каб 25 сакавіка беларускія ўлады прызналі нацыянальным святам Рэспулікі Беларусь, каб гэты дзень быў святочным.

Таксама мы заклікаем усіх далучацца да гэтай кампаніі, якая будзе нават больш шырокай. 2018 год павінен стаць годам, калі і бел-чырвона-беламу  сцягу нададуць статус дзяржаўнай каштоўнасці, а ў гарадах краіны з’явяцца вуліцы і помнікі ў гонар нацыянальных герояў Беларусі, – сказаў Віталь Рымашэўскі.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя