Пачаўся збор подпісаў за перагляд закона “Аб абыходжанні з жывёламі”
Дапамагчы ў зборы 100 тысяч подпісаў за дапрацоўку закона “Аб абыходжанні з жывёламі” хочуць берасцейскія зааабаронцы. Яны перакананыя, што чыноўнікі наўмысна не займаюцца ўладкаваннем бадзяжных жывёлаў, хоць і маюць на такія мэты сродкі ў бюджэце, распавяла абаронца жывёлаў Ірына Сіняпкіна:
– Праект закона адкліканы ўрадам для дапрацоўкі. І цяпер беларусы пачынаюць акцыю па зборы 100 тысяч подпісаў, каб улады адмовіліся ад праекта закона “Аб абыходжанні з жывёламі”, які быў вынесены на зацвярджэнне ў 2016 годзе. Гэтым самым мы хочам змусіць улады пабачыць, што нас шмат, і распрацаваць праект закона «Аб абароне жывёл» з удзелам зааабаронцаў і грамадскіх актывістаў.
У краіне нізкі ўзровень ведаў пра абыходжанне з меншымі сябрамі як з боку чыноўнікаў, так і шараговых берасцейцаў. Гуманнасць у адносінах да жывёлаў фармуе грамадства ў цэлым, перакананая зааабаронца Ірына Сіняпкіна.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце