Пачаўся збор подпісаў за ўшанаванне месцаў масавых расстрэлаў пад Гомелем
Ініцыятыўная група гамельцаў пачала збор подпісаў за вывучэнне, даследванне і ўшанаванне месцаў масавых растрэлаў НКУС 1930-40-х гадоў пад Гомелем.
Зварот будзе накіраваны ў Гомельскія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, пракуратуру, упраўленне Следчага камітэту, упраўленне Камітэту дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці. У склад ініцыятыўнай групы ўваходзяць журналісты, гісторыкі, музыкі, грамадска-палітычныя актывісты.
Каардынатарка групы – журналістка Ларыса Шчыракова у відэазвароце распавядае пра сучасны стан месцаў расстрэлаў і заклікае падтрымаць ініцыятыву:
– Калі злачынства не названае злачынствам, а ахвяры не пахаваны належным чынам, злачынства працягваецца.
Подпісы будуць збірацца цягам трох месяцаў у электронным варыянце на сайце Petitions.by, а таксама у сябраў ініцыятыўнай групы.
Паводле naviny.by