Пачаўся збор подпісаў за ўстаноўку бюста Алеся Адамовіча



Бабруйскі грамадскі актывіст Андрэй Архіпенка пачаў збор подпісаў за выраб і ўстаноўку бюста Алеся Адамовіча на яго радзіме ў пасёлку Глуша.

Як паведаміў БелаПАН актывіст, ідэя з’явілася ў яго пасля паездкі на радзіму пісьменніка. У звароце магілёўскім абласным уладам і ў Міністэрства культуры адзначаецца, што летась мінула 90 гадоў з дня народзінаў пісьменніка, аднак да гэтага часу няма ніводнага помніка або бюста Алеся Адамовіча ў краіне.

Грошы на выраб бюста актывіст спадзяецца сабраць праз платформу “Талака”. На ўсё спатрэбіцца 4-5 тысяч даляраў.

Паводле БелаПАН