Пачобута ўзнагародзілі ў Польшчы медалём «За свабоду слова»




У Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску прайшла першая цырымонія ўручэння медаля «За свабоду слова». Сярод трох узнагароджаных апынуўся журналіст і палітвязень Анджэй Пачобут. Сёлета 25 сакавіка да Пачобута прыйшлі з ператрусам і затрымалі. Ён праходзіць па так званай «польскай справе», якую Генеральная пракуратура завяла па частцы 3 артыкулу 130 Крымінальнага кодэкса «за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасьці» на Анжаліку Борыс і іншых чальцоў Саюзу палякаў у Беларусі.

Цяпер Пачобут знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА. На мінулым тыдні яму працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на тры месяцы.