Пачынаецца пара вяселляў



gCO1tw_oy5o15 кастрычніка ў беларускім народным календары лічыцца пачаткам пары вяселляў. Як заўважае загадчык філіяла Веткаўскага музея Пятро Цалка, Пакровы лічыліся своеасаблівым пераломным момантам у жыцці сялян.

–   Нават існавала свая прыказка: прыйшоў бацюшка Пакроў, пакрыў зямліцу сняжком, а дзявіцу – платком. І сапраўды, восень – своеасаблівы час, калі амаль усе аграрныя работы скончыліся, ураджай сабраны. Таму ужо ёсць за што гуляць. Ёсць пасаг для дачкі ці сына. І гэта своеасаблівы час шлюбаў у Беларусі.

Пасля Пакроваў жанчыны пачыналі прадзенне і падрыхтоўку да зімовага працэсу ткацтва.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота belarus-mtz.by