Пачынаецца суд у справе прызнання прадукцыі Tut.by экстрэмісцкай
Сёння, 24 чэрвеня, у Менску пачнецца суд у справе прызнання прадукцыі Tut.by на партале і ў сацыяльных сетках экстрэмісцкай.
Стала вядома, якое заключэнне дала рэспубліканская камісія адносна матэрыялаў рэдакцыі. Высновы камісіі леглі ў аснову пазову МУС супраць сайту.
У дакументах пазначана, што на экспертызу паступілі 498 матэрыялаў, у якіх службовыя асобы краіны характарызуюцца негатыўна. Нібыта ў публікацыях ідзе адмоўная ацэнка Аляксандра Лукашэнкі, Наталлі Качанавай, Наталлі Эйсмант і іншых. Дзеянні іх праціўнікаў, на думку камісіі, Tut.by ацэньвае выключна станоўча; да таго ж партал нібыта з’яўляецца схаваным каардынатарам пратэстова настроенай часткі грамадства, а ў яго матэрыялах ёсць ускосныя заклікі да пратэстаў. Гэта высновы рэспубліканскай камісіі.
Беларускае Радыё Рацыя