Пачынаецца яшчэ адзін працэс над «рэйкавымі партызанамі»
У Гомельскім абласным судзе на 6 снежня прызначаная дата разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да двух жыхароў Мазыра: 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча.
Справу будзе разглядаць суддзя Алег Харошка. Канчатковае абвінавачанне мазыранам выстаўленае па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Згодна з матэрыяламі справы, Пляшкун і Сельвіч набылі кампаненты для вырабу «кактэйляў Молатава» і піратэхнічны выраб, якія захоўвалі і перавозілі ў розных транспартных сродках і месцах з мэтай іх наступнага выкарыстання пры здзяйсненні акту тэрарызму, нападзе на будынкі, установы, транспартныя сродкі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Акрамя гэтага, Пляшкун нібыта сам вырабіў «кактэйлі Молатава» і сумесна з Сельвічам падрыхтаваліся да наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартных сродкаў і шляхоў зносін, што магло пацягнуць смерць чалавека, крушэнне або аварыю.
Вясна