Пачынаюцца суды за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы



Праваабаронцам стала вядома, што на гэтым тыдні пачынаюцца суды над актывістамі, якія 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічалі ў зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва

Некаторыя актывістыбылі выкліканы для дачы пісьмовых тлумачэнняў па факце збору подпісаў у РУУС г. Мінска, пасля чаго на іх былі складзены пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у насанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

На 13 сакавіка ў суддзе Маскоўскага раёна прызначаны суд у 10 гадзін над актывістам „Моладзі БНФ” Ягорам Сяргіенка, а ў 10.30 у суддзе Фрунзенскага раёна – над блогерам і грамадскім актывістам Эдуардам Пальчысам.

Эдуард Пальчыс, каментуючы гэтую сітуацыю, адзначае:

«Калі браць Канстытуцыю, гэта [права збіраць подпісы] нават не абмярковаецца. Але зразумела, што ў нас любяць падладжваць законы пад тое “як трэба”, таму ў нас на сход нават 10 чалавек трэба браць дазвол. Але паводле Канстытуцыі ёсць права. Тым больш пытаць у некага дазвол, каб збіраць у Беларусі подпісы за Беларускі нацыянальны ўнівэрсытэт, — гэта неяк недарэчна».

Вядома, што пратаколы па арт. 23.34 КаАП складзены таксама на актывістаў „Моладзі БНФ” Ганну СмілевічДзяніса Мандзіка і Аляксандру Патапаву.

Нагадаем, збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы распачаўся ў Менску і некаторых гарадах Беларусі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. 27 лютага лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў.

ПЦ „Вясна”