Пад Адэсай грузавік пратараніў беларускі аўтамабіль
Пад Адэсай ў аўтамабіль „Сітраен” з беларускімі нумарамі ўрэзаўся грузавік. Дзяўчынка 2014 года нараджэння, якая была ў машыне, загінула, трое дарослых сур’ёзна траўмаваныя.
Як паведамляе ўкраінскі рэсурс Факты са спасылкай на мясцовую паліцыю, аварыя адбылася 14 ліпеня ў раёне сяла дачны (Бяляеўскі раён Адэскай вобласці) на трасе Адэса — Кіеў. Грузавік урэзаўся ў мінівэн, які стаяў на абочыне.
Ад удару легкавік зляцеў у кювет, атрымаўшы значныя механічныя пашкоджанні (аўто не падлягае аднаўленню). Усе, хто знаходзіўся ў салоне — трое дарослых і дзіця — сур’ёзна пацярпелі. Апошні ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Дарослыя шпіталізаваны ў цяжкім стане.