Пад Баранавічамі ў ДТЗ загінуў кіроўца „Сітраена”



У Баранавіцкім раёне ў ДТЗ загінуў кіроўца „Сітраена”.

Як паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, гэта здарылася 21 верасня прыблізна ў 15.30 на 1-м км аўтадарогі Н323 Палонка — Альбінкі — Ціунцы.

На закругленні дарогі налева 33-гадовы жыхар Баранавічаў, які кіраваў „Сітраенам ZX”, не абраў бяспечную хуткасць і з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся.

Кіроўцу выкінула з салона і прыціснула аўтамабілем. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы. Яго цела выцягнулі работнікі МНС.

Устаноўлена, што кіроўца не быў прышпілены рэменем бяспекі. Раней ён неаднаразова затрымліваўся за ваджэнне ў стане алкагольнага ап’янення, прыцягваўся за гэта да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі да мая 2022 года.

Пасажыр „Сітраена” (уладальнік аўтамабіля) у ДТЗ не пацярпеў. Ён быў прышпілены рэменем бяспекі.

belapan.com