Пад Бараўлянамі загарэўся аўтобус з 34 пасажырамі



Інцыдэнт адбыўся 4 сакавіка, каля 16.10, на трасе М3 (Менск — Віцебск), паблізу Бараўлянаў. Пра гэта auto.tut.by паведаміў чытач. Дзякуючы зладжаным дзеянням міліцыі і выратавальнікаў удалося пазбегнуць сур’ёзных наступстваў. Пацярпелых няма.

pozhar_borovlyany_1_avtobus

Па словах чытача, пажар пачаўся ў раёне задніх колаў аўтобуса. Пасажыры хутка пакінулі салон і пачалі здымаць тое, што адбываецца, на тэлефоны, а кіроўца паспрабаваў справіцца з агнём самастойна, але марна.

«У лічаныя хвіліны агонь разгарэўся ў задняй частцы аўтобуса. Час ад часу ў ніжняй частцы транспартнага сродку раздаваліся нейкія выбухі, ад жару пачало лопацца шкло. Здавалася, яшчэ крыху і будзе сур’ёзны выбух», — апісаў здарэнне мужчына. _577bd2c5948241938ed730ebd16808e16254f54fcebafa9f58_pimgpsh_fullsize_distr

Міліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, агарадзілі аўтобус і перакрылі частку дарогі, а таксама «літаральна выцягнулі кіроўцу, які да апошняга змагаўся з агнём, з-пад палаючага аўтобуса» і адагналі пасажыраў, якія спрабавалі «закідаць аўтобус снегам».

Як распавялі ў МНС, да прыбыцця ратавальнікаў гарэў маторны адсек і задняя частка салона аўтобуса, які ехаў з Менска ў санаторый «Рудня» Лагойскага раёна. Акрамя кіроўцы, у аўтобусе знаходзіліся 34 пасажыры — усе яны пакінулі салон.

_8169894bc6cd9e6cb10d130c9768f22eac0d101980d13c25d5_pimgpsh_fullsize_distr

У выніку пажару быў выпалены маторны адсек, пашкоджаная задняя частка салона аўтобуса.

Паводле TUT.BY