Пад бел-чырвона-белым сцягам слонімцы ўшанавалі землякоў



25 сакавіка сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл у цэнтры Слоніма ўсклалі кветкі да помніка Льву Сапегу.

А потым наведалі вёску Парэчча, дзе на мясцовых могілках знаходзіцца мемарыяльны знак, прысвечаны аднаму з кіраўнікоў паўстання супраць расейскага царызму 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча (1806-1833), і таксама ўсклалі кветкі.

Пасля Парэчча слонімцы паехалі на гарадскія могілкі, дзе пахаваны Іван Шэга (1953—2016) – вядомы доктар, грамадскі актывіст, былы кіраўнік установы “Шэгамедкансульт”. На яго магілу таксама ляглі свежыя кветкі. Тым больш, што 25 сакавіка – дзень нараджэння Івана Шэгі. Слонімцы ўшанавалі памяць пра яго хвілінай маўчання. Такім для сяброў Слонімскага згуртавання дэмсіл атрымаўся дзень 25 сакавіка.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара