Пад Берасцем браканьеры застрэлілі зубра
Берасцейскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўстанаўліваюцца акалічнасці незаконнага палявання ў асабліва буйным памеры.
Паводле дадзеных следства, 13 лістапада трое мужчын, 44, 53 і 55 гадоў, усе жыхары Берасцейскага раёна, у лесе каля вёскі Івахнавічы Берасцейскага раёна застрэлілі зубра, паведамляе сайт СК па Берасцейскай вобласці.
Следчыя пачалі крымінальную справу па частцы 4 артыкула 282 (незаконнае паляванне) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазраваныя затрыманыя.
