Пад Берасцем БТР сутыкнуўся з легкавіком
10 кастрычніка на трасе М1/Е30 пад Берасцем бронетранспарцёр сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем „Рэно”. У выніку ДТЗ нібыта пацярпелі два чалавекі.
Інфармацыю пра тое, што адбылося ДТЗ з удзелам баявой машыны, БелаПАН пацвердзіў прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў. Пры гэтым ён не стаў казаць, пра якую менавіта баявую машыну ідзе гаворка, што яна рабіла на трасе, і каментаваць інфармацыю пра пацярпелых. „Ажыццяўляюцца следчыя дзеянні ўпаўнаважанымі органамі”, — сказаў прадстаўнік Мінабароны.
