Пад Чарнобылем тлее торф, дым часам ідзе на Беларусь
Пажар у „Чарнобыльскай пушчы”, што ў зоне адчужэння, паводле стану на раніцу чацвярга, яшчэ працягваецца.
Аднак на радыяцыйны фон у Кіеве і вобласці гэта не ўплывае. Пра гэта ў 2 ліпеня паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.
«Радыяцыйная сытуацыя стабільная, магутнасць экспазіцыйнай дозы на паверхні грунту і зьмест радыёнуклідаў у вадзе не перавышаюць нарматыўных значэньняў», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле стану на раніцу 2 ліпеня сітуацыя з пажарам кантралюецца, працягваецца тушэнне рэшткаў лакалізаваных ачагоў торфу, які тлее.
Як мы ўжо паведамлялі, 29 чэрвеня ў „Чарнобыльскай пушчы” загарэлася сухая трава і чарот, агонь распаўсюдзіўся асобнымі ўчасткамі на плошчы каля 130 гектараў. Месяц таму, 28 красавіка, у зоне адчужэння ўжо быў пажар, які цалкам патушылі 2 траўня.
З прычыны ўзгарання падвышэння радыяцыйнага фону ў Кіеве і зоне адчужэння тады таксама не фіксавалі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bing.com