Пад Данецкам паранены Васіль Парфянкоў
Былы беларускі палітычны вязень Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў шпіталі ў Днепрапятроўску. Пра гэта паведамляецца ў групе “Згуртаванне патрыётаў” у сацыяльнай сетцы “Фейсбук”. Учора ў Песках пасля поўдня адбылася сутычка з сепаратыстамі, у выніку якой былі параненыя пяцёра байцоў батальёна ОУН, сярод іх беларус Парфянкоў з пазыўным “Сябра” – напісана ў паведамленні. Ёсць інфармацыя, што ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны прымаюць дзясяткі беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя
