Пад Данецкам з’явілася ўмацаванне імя Чаркашына



Байцы Тактычнай групы „Беларусь” назвалі ўмацаванне, якое яны ўтрымліваюць пад Данецкам, у гонар загінулага пабраціма Алеся Чаркашына з Берасця (пазыўны „Тарас”).

Алесь Чаркашын

Алесь Чаркашын (Фота belsat.eu)

«”Героi не памiраюць” – фраза, якая гучыць ва Украiне ўжо не першы год. Для кагосьцi яна стала своеасаблiвым клiшэ, для кагосьцi – апраўданнем сваей бяздейнасцi. Для нас – гэта не проста словы. Мы захоўваем памяць пра сваіх пабрацімаў, яны для нас сапраўды побач. Менавiта таму адно з умацаванняў ТГ „Беларусь” было названа ў гонар Алеся Чаркашына».

[youtube id=”ZYA0YryG7tQ”]

Байцы ТГ „Беларусь” змясцілі на You Tube зварот да бацькоў Алеся Чаркашына.

«Наступіць час, калі скончыцца змрок, скончыцца цемра на нашай Бацькашўчыне, імя Алеся мы нададзім самай вялікай, самай прыгожай вуліцы ў Берасці. А ў самай першай частцы, створанай намі нацыянальнай гвардыі, яго прозвішча будзе ісці першым нумарам».

Алесь Чаркашын (пазыўны „Тарас”) – беларускі добраахвотнік, які ваяваў у Тактычнай групе „Беларусь”. Памёр у запарожскім шпіталі ад множных раненняў 28 жніўня 2015 года.

Беларускае Радыё Рацыя