Пад Гародняй грузавік пратараніў жылы дом



Грузавік уехаў у сцяну жылога дома ў аграгарадку пад Гародняй, гаворыцца на старонцы ва УКантакце ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Паведамленне аб ДТЗ у аграгарадку Парэчча паступіла сёння ў 9.22.

25-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ прыехаў на гандлёвы аб’ект, размешчаны па вуліцы Чырвонаармейскай, для разгрузкі прадукцыі. Пасля гэтага яму трэба было зачыніць фургон, гідраўлічнае абсталяванне якога спрацоўвае толькі пры ўключаным рухавіку.

Кіроўца думаў, што аўто стаіць на «нейтралцы», аднак была ўключана перадача. Пры запуску рухавіка грузавік пачаў рух, урэзаўся ў жылы дом і прабіў у сцяне дзірку.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

zviazda.by