Пад Лунінцам п’яны кіроўца мотаблока збіў дзевяцігадовага хлопчыка



Як паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, у вёсцы Вулька-1 на вуліцы Лясной 31-гадовы кіроўца мотаблока Cowboy CW1200 з прычэпам адцягнуўся ад кіравання транспартным сродкам і здзейсніў наезд на дзевяцігадовага хлопчыка, які стаяў на краі праезнай часткі. Дзіця з траўмамі шпіталізаванае ў Лунінецкую цэнтральную раённую бальніцу.

Устаноўлена, што кіраваў мотаблокам мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап’янення (1,7 праміле), які ніколі не меў вадзіцельскага пасведчання.

Збіты ім хлопчык — жыхар Лунінца. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

З пачатку гэтага года ў Брэсцкай вобласці з удзелам непаўналетніх адбылося 13 ДТЗ, у якіх адно дзіця загінула і 13 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У 11 выпадках вінаватыя вадзіцелі транспартных сродкаў.

БелаПАН