Пад Маладэчнам гаспадар гаража выпадкова спаліў мінівэн і мікрааўтобус
Здарэнне адбылося ў вёсцы Цюрлі ўвечары 30 лістапада, паведамляе Kraj.by.
54-гадовы мясцовы жыхар паспрабаваў распаліць печку ў гаражы з дапамогай бензіну. У выніку чаго і адбылося ўзгаранне.
Цалкам згарэлі мінівэн і мікрааўтобус, што стаялі ў гаражы, знішчаны дах. На месца здарэння выязджалі шэсць пажарных машын.
