Пад Пінскам паляць траву
Пад Пінскам адбыўся пажар у экасістэме. Нягледзячы на папярэджанні ратавальнікаў, на беразе Піны невядомыя падпалілі сухую траву, у выніку чаго дым зацягнуў пінскую набярэжную і цэнтр горада. Наступствы ліквідаваныя за некалькі гадзін.
Гэта злачынства не толькі супраць прыроды, але і супраць грамадзян, лічыць супрацоўніца інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Таццяна Былік:
– Па-за экалагічнай і эканамічнай шкодай, якую наносіць пажар, ён вельмі перашкаджае жыхарам, якія ў вечаровы час не маюць магчымасці адчыніць вокны, астматыкі задыхаюцца. Як след спыніць пажар вельмі складана, таму варта беражліва і з павагай ставіцца да прыроды роднага краю.
Ратавальнікі нагадваюць, што за падпал сухастою прадугледжана адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 8 мільёнаў рублёў, асобны штраф за нанесеную шкоду навакольнаму асяроддзю.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя