Пад раніцу дроны атакавалі 50-павярховыя вежы “Масква-Сіці”
У Маскве заявілі аб перахопе 25 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу, якія накіроўваліся ў Крым.
Як сцвярджае расейскі бок, 16 украінскіх беспілотнікаў былі знішчаны сістэмамі супрацьпаветранай абароны, яшчэ дзевяць – былі падаўленыя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і не дасягнулі мэты. Акрамя таго, расейскае ведамства сцвярджае, што спыніла тры атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на аб’екты ў Маскве.
Пад раніцу дроны атакавалі 50-павярховыя вежы “Масква-Сіці”. Гэта ўрадавы комплекс, дзе размешчаныя некалькі міністэрстваў і ведамстваў. Будынкі пашкоджаныя. У сувязі з гэтым на вылеты і прылёты закрываўся маскоўскі аэрапорт Унукава. У паветранай зоне Масквы і Падмаскоўя забаранялі палёты.
У выніку атакі беспілотнікаў пацярпеў адзін чалавек. Загінулых няма.
Беларускае Радыё Рацыя