Пад Санкт-Пецярбургам разбіўся мікрааўтобус з беларусамі
Адзін чалавек загінуў, шэсць чалавек апынуліся ў шпіталі пасля аварыі з мікрааўтобусам на Зеленагорскай шашы. Аварыя адбылася ў Курортным раёне Санкт-Пецярбурга 25 красавіка.
26-гадовы грамадзянін Беларусі за рулём мікрааўтобуса Volkswagen Transporter не справіўся з кіраваннем і па датычнай сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем Mitsubishi, як піша сайт Neva Today. Ад удару аўтобус вылецеў з праезжай часткі і ўрэзаўся ў апору лініі электраперадач. На месцы здарэння загінуў 25-гадовы пасажыр мікрааўтобуса. У шпіталь з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены кіроўца і пяць іншых пасажыраў.
Беларускае Радыё Рацыя