Пад Ушачамі маршрутка сутыкнулася з МАЗам
Восем чалавек было завезена ў шпіталь пасля сутыкнення ва Ушацкім раёне маршрутнага таксі „Mercedes” з грузавіком „МАЗ”, які перавозіў на платформе бульдозер.
Аварыя адбылася каля 06:00 на 29-м км аўтатрасы Р46 „Лепель – Полацк – мяжа Расейскай Федэрацыі” каля вёскі Сарочына: маршрутка зачапіла па датычнай коўш бульдозера – у мікрааўтобуса ад удару сарвала ўсю ашалёўку салона злева, адзін пасажыр загінуў.
Адзін мужчына памёр на месцы здарэння, з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці восем чалавек дастаўлены ў мясцовую бальніцу, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.