Пад Воранавам школьны аўтобус у лабавую сутыкнуўся з пагрузчыкам



Пад Воранавам школьны аўтобус з дзецьмі ў лабавую сутыкнуўся з пагрузчыкам. ДТЗ адбылося сёння каля 8 раніцы ў вёсцы Канвелішкі.

Кіроўца школьнага аўтобуса выехаў на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне з пагрузчыкам «Амкадор». „Кіроўцу аўтобуса з траўмамі шпіталізавалі. З 24 пасажыраў аўтобуса (двое дарослых і 22 дзіцяці ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў) для далейшага агляду двое дзяцей змешчаныя ў шпіталь, аднак сур’ёзных траўмаў яны не атрымалі. Астатнім пасажырам медыцынская дапамога не спатрэбілася, паведамілі ў ДАІ Гародні.

На транспартных сродках былі ўключаны асвятляльныя прыборы.

Што стала прычынай ДТЗ, будзе ўстаноўлена па выніках праверкі.

Фота gaigrodno.by