Пададзена яшчэ 13 заявак на мітынгі супраць акумулятарнага завода



У Берасцейскі райвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзенне яшчэ 13 мітынгаў супраць акумулятарнага завода пад Берасцем, паведаміў БелаПАН заяўнік акцый праваабаронца Раман Кісляк.

Паводле яго слоў, шэсць мітынгаў плануюцца з 27 жніўня па 1 верасня на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы „Прыбужжа” ў вёсцы Тэльмы, адзін мітынг — 1 верасня на пляцоўцы перад Домам культуры ў гэтай жа вёсцы, яшчэ шэсць мітынгаў — з 1 па 6 верасня ў СЭЗ „Брэст” побач з заводам.

„Мы будзем падаваць заяўкі да канчатковай перамогі. Завода не павінна быць на гэтым месцы”, — заявіў Кісляк.

Грамадская кампанія супраць акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 года. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзенне ў Берасці і Берасцейскім раёне 210 мітынгаў, 12 пікетаў і 16 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю: 29 красавіка 2018 года мітынг „Берасцейскі супраць свінцу”, на які прыйшлі каля дзвюх тысяч чалавек.

Берасцейскі райвыканкам забараніў правядзеньне 20-25 жніўня шасці мітынгаў супраць акумулятарнага завода. Яны планаваліся на стадыёне спартыўнай школы „Прыбужжа”, які вызначаны сталым месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў.

belapan.by