Пададзена заяўка на ўшанаванне 95-ых угодкаў Слуцкага збройнага чыну



Мітынг да гадавіны Слуцкага збройнага чыну запланаваны на 28-га лістапада. Заяўку на правядзенне акцыі з нагоды 95-ых угодкаў падзеі падалі ў Слуцкі райвыканкам старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і кіраўнік слуцкай арганізацыі партыі Віталь Амяльковіч. Як адзначае лідар Партыі БНФ, паводле заканадаўства, цяпер забаронена да атрымання дазволу ўладаў паведамляць пра канкрэтныя час і месца правядзення масавых мерапрыемстваў. А рашэнне пра дазвол на правядзенне акцыі ў Слуцку павінна быць прынятае райвыканкамам не пазней за 23-га лістапада.
sluck_8
Фота mfront.net