Пададзеная заяўка на правядзенне акцыі ў гадавіну Слуцкага збройнага чыну
Прадстаўнікі Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ Віталь Амяльковіч і Павел Батуеў падалі сёння заяўку на правядзенне дэманстрацыі і мітынгу, прысвечаных ушанаванню памяці герояў Слуцкага паўстання 1920 года. Правядзенне акцыі запланавана на 24 лістапада.
Сярод заяўнікаў таксама намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і прадстаўнік Руху салідарнасці «Разам» Генадзь Драздоў.
«Мы разлічваем на тое, што ўлады дазволяць правядзенне мерапрыемства ў запланаваным намі фармаце. І не паўтораць свае памылкі мінулага году, калі месца збору і маршрут шэсця па ініцыятыве Слуцкага выканкаму былі небяспечнымі для ўдзельнікаў», — адзначыў Менскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч.