Падарожжа стала тэмай „Мова Нанова” ў Берасці
Журналіст і падарожнік з Салігорску Аляксандр Гойшык распавёў берасцейцам пра сваё падарожжа па Азіі.
На вандроўку, якая і сталася тэмай сустрэчы, яму спатрэбіўся 191 дзень, ён наведаў 13 краінаў, праехаў, праляцеў ды прайшоў 13,5 тысяч кіламетраў з адносна невялікім бюджэтам:
– У наш час сучасных тэхналогій, калі ў інтэрнэце ёсць абсалютна ўсё, то можна сабрацца і за абсалютныя капейкі кудысьці выехаць з Беларусі, нешта цікавае паглядзець. Гэта ж не абавязкова падарожжа кудысьці на край свету. Можна вандраваць і па Беларусі, наша краіна надзвычай цікавая, але на жаль няма ў нас вялікага і масавага попыту на вандроўкі па сваёй жа краіне. Насамрэч гэта вельмі дрэнна, бо лічу, што ў нашай краіне многа цікавых месцаў.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Сустрэча адбылася пры падтрымцы і ў межах мясцовых курсаў „Мова Нанова”. Там, акрамя вывучэння беларускай мовы, ёсць магчымасць паслухаць адмыслоўцаў у залежнасці ад вывучаемай тэмы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце