„Падарожжа дылетанта” збіраецца на Пінскае Палессе
Каманда папулярнай гістарычнай перадачы зрабіла чарговую стужку пра вёску Навасёлкі, Кобрынскага раёна, Берасцейшчыны, а таксама мае план наведаць Пінскае Палессе.
Вядоўца праграмы Юрый Жыгамонт адзначыў, што ўжо неаднойчы давялося рабіць матэрыял на Піншчыне, але ёсць новыя думкі, усё дзякуючы захаванню мінуўшчыны на Палессі:
– У Пінскім раёне вельмі шмат цікавых вёсак. І дзякуй Богу, захавалася архітэктура, дойлідства, захаваліся храмы. Ёсць тут у вас і палацы. І пад Пінскам ёсць палацы, і за Пінскам. Мы збіраемся ехаць і будзем ездзіць. Цудоўна, проста выдатна нас тут прымаюць.
Нагадаем, што ад сёлета перадача “Падарожжа дылетанта” займела новы фармат – выходзіць у сеціве. Адшукаць новыя выпускі магчыма на сайце http://zhygamont.by/.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота people.onliner.by