Падарункі для дзяцей-сірот



Падарункі для выпускнікоў школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў рыхтуе на Берасцейшчыне аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. Актывісты набываюць дарожныя сумкі, пасцельную бялізу, гігіенічныя прыналежнасці, абутак і вопратку.

– Для такіх дзецей важна мець свае, прыватныя рэчы, калі яны ідуць у дарослае жыццё, – распавяла дырэктар Берасцейскага аддзялення БДФ Зоя Троцкая:

– Кожны год дзеці з інтэрнатаў выходзяць у дарослае жыццё, у якім ім вельмі складана яны ўсе ідуць недзе вучыцца, але не мама іх з дому выпраўляе. Мы імкнемся хаця бы малую долю цеплыні падараваць гэтым дзецям. 

Выпускныя вечарыны і апошнія званкі пройдуць у Беларусі з 23 траўня па 10 чэрвеня. Менавіта ў гэты час актывісты Беларускага дзіцячага фонду перададуць свае падарункі дзецям, што выраслі без бацькоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце