Падарункі і свята для хворых дзяцей ад „Чырвонага крыжу”



Свята для дзяцей, што маюць анкалагічныя захворванні і абмежаваныя магчымасці, ладзяць прадстаўнікі арганізацыі ’’Чырвоны Крыж’’ разам з прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання ’’Сэрца дзецям’’. Свята арганізавана на базе Цэнтру дадатковага навучання для дзяцей і моладзі. «Кожнае дзіця, для якога мы ладзім свята і якога мы наведваем, загадвае жаданне, каб быць здаровым», – расказвае адна з галоўных арганізатараў мерапрыемства, старшыня берасцейскага ’’Чырвонага Крыжа’’ Ніна Саванеўская:

– Канешне, дзеці не так рады навагодняму падарунку, колькі рады пабачыць Дзеда Мароза, Снягурку. Мы хочам ім прадставіць радасць, каб дзеці павесяліліся, забылі крыху пра свае хваробы, каб хоць на нейкі час прадставіць ім радасць.

У межах святочнай праграмы запланавана тэатралізаванае прадстаўленне, выступ традыцыйных зімовых казачных героеў, забаўляльная праграма і, канешне, падарункі.

Беларускае Радыё Рацыя