Падары дзецям навагоднюю казку!



Такую традыцыйную акцыю ў Берасці распачалі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі ’’Чырвоны Крыж’’. Яны ўсталявалі адмысловыя скрынкі ў некалькіх гандлёвых кропках горада. Усе сабраныя сродкі пойдуць на падарункі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, дзецям, якія хворыя на цэрэбральны параліч, і дзецям з сацыяльна-небяспечных сем’яў, – расказвае старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі ’’Чырвоны Крыж’’ Ніна Саванеўская:

– Кожнаму прыемна, што напярэдадні Новага года пра іх нехта клапоціцца і думае. Мне падаецца, што нашай акцыяй мы дамагаемся галоўнага – дзеці адчуваюць, што яны не засталіся сам-насам, што іх любяць і пра іх клапоцяцца. 

Як адзначыла Ніна Саванеўская, яшчэ адна з мэтаў акцыі – гэта прыцягненне ўвагі грамадства да дзяцяй з нялёгкай жыццёвай сітуацыяй. Зрабіць свае ахвяраванні ў гандлёвых кропках горада можна да канца месяцу.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота sozvezdieserdec.ru