„Падары дзецям Новы год!” – дабрачынная акцыя ў Пінску



Падары дзецям Новы год! На працягу двух дзён, з 19-га па 21-е снежня, у Пінску мясцовы Цэнтр сацыяльных рашэнняў ладзіць дабрачынную акцыю ў буйных гандлёвых кропках. Мэта – сабраць з дапамогаю неабыякавых пінчукоў як мага болей калядных падарункаў для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Па словах кіраўніка Цэнтра Уладзіміра Гароха, ніхто з цяжка хворых дзяцей не застанецца без увагі ў калядныя дні:

– Будуць збірацца прысмакі і ахвяраванні для нашых падапечных дзяцей. Паралельна мы будзем наведваць цяжкахворых дзяцей з хоспісу і ляжачых дзяцей на даму. У нас будуць навагоднія прывітанні, будзе наведваць Дзед Мароз і Снягурка і казачныя героя кожнага індывідуальна.

Уладзімір Гарох дадае, што гэта толькі першая акцыя ў межах калядных і навагодніх святаў. Дабрачынныя мерапрыемствы будуць ладзіцца да сярэдзіны студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя