Падаткавікі зноў ціснуць на Леаніда Судаленку



Гомельскага праваабаронцу папярэджваюць пра магчымую адміністрацыйную справу за ўтойванне 500 беларускіх рублёў і рэалізацыю садавіны, вырашчанай на ўласным прысядзібным участку. Сам праваабаронца Леанід Судаленка здзіўляецца абсурднасці прэтэнзіяў падатковай інспекцыі.

– Ёсць акт камеральнай падатковай праверкі, дзе напісана, што нібыта я ім не растлумачыў, якім чынам у мяне быў прыбытак ад продажу сельскагаспадарчай прадукцыі. Вельмі дзіўна, што падатковай інспекцыі няма чаго рабіць, як пытацца ў мяне, каму я прадаваў кавун ці цыбулю. Гэта настолькі смешна. У гэтага падатковага інспектара я таксама магу запытаць, каб яна мне назвала, у каго купляла кавун у верасні 2012 года на Цэнтральным рынку.

Леаніда Судаленку выклікаюць у падатковую інспекцыю Гомельскага раёна 23 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель