Падатковая хоча спагнаць грошы з удавы Тарайкоўскага
Ахвяраваньні палічылі за прыбытак. Удаве забітага сілавікамі 10 жніўня Аляксандра Тарайкоўскага падаткавікі выставілі рахунак на 11 тысяч рублёў.
Падатковая інспекцыя Маскоўскага раёна Менску палічыла, што дабрачынная і бязвыплатная дапамога неабыякавых з’яўляецца асабістым прыбыткам жонкі Тарайкоўскага Алены Герман за мінулы год. Гэтую суму Алена павінна была заплаціць да 1 чэрвеня. З той даты штодня налічваецца пеня.
Удава падрыхтавала зварот у Менгарвыканкам і Менскі гарадскі Савет дэпутатаў з просьбай вызваліць яе ад выплаты падаходнага падатку, паколькі гэта пагоршыць матэрыяльны стан яе сям’і. У звароце яна таксама спасылаецца на тое, што ў сувязі з адмовай у завядзенні крымінальнае справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія забілі яе мужа, яна не можа прад’явіць ім грамадзянскі пазоў пра кампенсацыю шкоды ў сувязі са стратай карміцеля.
Беларускае Радыё Рацыя