Падчас каронавірусу ў Слоніме стварылі школьныя лагеры



Падчас каронавірусу ў Слоніме на канікулах стварылі школьныя лагеры. Па загаду зверху, як сказалі настаўнікі і бацькі, малодшых школьнікаў заганяюць у школьныя лагеры, якія створаны ва ўсіх школах горада, акрамя гімназіі. Бацькі пытаюцца ў мясцовых вертыкальшчыкаў: а які сэнс быў забіраць дзяцей па заявах бацькоў раней са школы, калі вы сілай заганяеце іх у лагеры?

Але на гэта пытанне ніхто канкрэтнага адказу не дае. Маўляў, па загаду зверху. А дзеці сядзяць у гэтых лагерах у мабільных тэлефонах, ці гуляюць у карты, іншыя застольныя гульні і чакаюць, каб хутчэй уцячы дамоў.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя